Сілы абароны Украіны паразілі аэрадром «Майкоп» у РФ
- 14.03.2026, 15:17
Пападанне прыйшлося па інфраструктуры ваеннай авіябазы.
Узброеныя сілы Украіны атакавалі дальнабойнымі дронамі-камікадзэ расійскі аэрадром «Майкоп» у Рэспубліцы Адыгея. Пападанне прыйшлося па інфраструктуры баявога аэрадрома.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Генштаба ЗСУ. Таксама з’явілася новая інфармацыя пра наступствы атакі па расійскім ваенным заводзе «Крэмній-Л» у Бранску.
Як паведамляюць у Генштабе, у выніку атакі ўдалося паразіць асноўны вытворчы корпус, дзе ажыццяўлялася вытворчасць інтэгральных працэсараў для балістычных, крылатых і зенітных ракет розных тыпаў.
У выніку ўдару ўспыхнуў пажар на плошчы каля 1000 квадратных метраў, а дах корпуса падчас пажару абрынуўся.
Таксама пашкоджана памяшканне складу для захоўвання кампанентаў для вытворчасці працэсараў. Плошча пажару складала каля 400 квадратных метраў. Завод спыніў вытворчасць прыблізна на паўгода.
Што папярэднічала
У расійскім Бранску 10 сакавіка прагрымела серыя магутных выбухаў — іх было каля 11, а над Савецкім раёнам горада пасля гэтага падняўся густы дым. Пазней стала вядома, што быў атакаваны завод мікраэлектронікі «Крэмній Эл».
Тады ў Генштабе пацвердзілі, што паспяховыя ўдары былі нанесены брытанскімі крылатымі ракетамі Storm Shadow.