Пад Гомлем упаў невядомы беспілотнік
- 14.03.2026, 19:06
Рух па трасе Гомель-Навазыбкаў быў перакрыты.
Сёння пасля абеду каля пасёлка Рассвет Добрушскага раёна ўпаў невядомы беспілотнік, паведамляе «Флагшток».
На месца прыбыла міліцыя і перакрыла рух па трасе Гомель-Навазыбкаў да прыезду групы размініравання. Да вывазу дрона на трасе ўтварылася доўгая чарга з аўтамабіляў, была прыпыненая праца АЗС «Беларуснафта», дзе таксама сабралася чарга.
Пазней беспілотнік быў вывезены, а рух адноўлены.
Прыкладна а 15:30 і 16:00 жыхары Добруша пачулі асобныя выбухі. Верагодна, сапёры падарвалі дрон недалёка ад горада.
На дадзены момант тып беспілотніка і яго прыналежнасць застаюцца невядомымі.