BE RU EN

Як выглядае начны Мінск з птушынага палёту

  • 14.03.2026, 21:09

Відэафакт.

Колькі дзён таму мінчукоў папярэдзілі, што ў найбліжэйшы час увечары і ўначы над горадам будзе лётаць верталёт МНС, які правядзе аэрафотаздымку. Цяпер ратавальнікі ў сваім тэлеграм-канале расказалі і паказалі, як менавіта яна праводзіцца.

З дапамогай магутных цеплавізараў спецыялісты выяўляюць «слабыя месцы» пад зямлёй: пашкоджанні труб, знос ізаляцыі і затапленні камер. Гэта важная дыягностыка перад завяршэннем ацяпляльнага сезона.

Апошнія навіны