Названа толькі адна ўмова, якая дапаможа пахудзець без лішніх дыет
- 15.03.2026, 12:06
Навукоўцы раскрылі значэнне гэтай групы фруктаў.
Людзі, якія імкнуцца пазбавіцца ад лішняй вагі, часта выключаюць са свайго рацыёну фрукты з-за высокага ўтрымання цукру, у тым ліку фруктозы. Аднак новыя навуковыя даныя сведчаць, што цытрусавыя не толькі можна, але і варта ўжываць падчас дыеты, бо яны ўтрымліваюць унікальныя раслінныя злучэнні, здольныя паскараваць працэс спальвання тлушчу.
Аб гэтым піша Rynek Zdrowia.
Група навукоўцаў з Нацыянальнага інстытута харчовых даследаванняў Японіі правяла маштабны аналіз уплыву флаваноідаў, што змяшчаюцца ў цытрусавых, на метабалізм тлустых кіслот у арганізме чалавека.
Вынікі эксперымента паказалі, што рэгулярнае ўжыванне сумесі спецыфічных цытрусавых злучэнняў спрыяе значнаму зніжэнню вагі. Удзельнікі даследавання, якія прымалі дадзеную дабаўку, паказалі беспрэцэдэнтныя вынікі ў параўнанні з кантрольнай групай. У прыватнасці, яны страцілі да 263% больш тлушчавай тканкі ў вобласці жывата і на 266% больш тлушчу ў вобласці сцёгнаў.
Такія паказчыкі сведчаць, што цытрусавыя актыўна ўздзейнічаюць менавіта на так званыя праблемныя зоны, дзе тлушч назапашваецца найхутчэй, а спальваецца найцяжэй.
Як цытрусавыя дапамагаюць пахудзець
Сакрэт эфектыўнасці цытрусавых заключаецца ў іх багатым хімічным складзе. Яны з'яўляюцца магутнай крыніцай вітаміну С, неабходнага для пераварвання клятчаткі, і спецыфічных флаваноідаў — нарынгіну, гесперыдыну і неагесперыдыну.
Гэтыя біёактыўныя рэчывы выконваюць некалькі функцый для кантролю вагі:
пасакараюць абмен рэчываў;
спрыяюць больш хуткаму расшчапленню тлушчавых адкладаў;
рэгулююць метабалічныя працэсы.
Акрамя таго, высокае ўтрыманне клятчаткі забяспечвае працяглае пачуццё сытасці, што дазваляе чалавеку натуральным шляхам зменшыць штодзённае спажыванне калорый без вострага голаду.
Значэнне гэтага адкрыцця пацвярджаюць і заходнія спецыялісты. Доктар Уільям Лі з Гарвардскага ўніверсітэта падрабязна патлумачыў прынцып дзеяння фруктовых злучэнняў на клеткавым узроўні.
«Аматары цытрусавых будуць рады даведацца, што з тлушчам змагаюцца біёактыўныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў апельсінах, мандарынах, грэйпфрутах, лімонах і лаймах. Яны дзейнічаюць не толькі за кошт расшчаплення існуючага ў арганізме тлушчу, але і за кошт прадухілення яго ўтварэння. Яны адключаюць генетычныя пераключальнікі, якія кантралююць аб'ём і адказваюць за стварэнне большай колькасці тлушчавых клетак», — пракаментаваў вучоны.
Акрамя выразнага эфекту пахудзення, цытрусавыя ўплываюць на агульны стан арганізма. Дзякуючы высокай канцэнтрацыі антыаксідантаў яны змяншаюць акісляльны стрэс, здымаюць запаленне і дапамагаюць змагацца з ацёкамі. Гэта, у сваю чаргу, служыць эфектыўнай прафілактыкай многіх хранічных захворванняў і істотна запавольвае працэсы клеткавага старэння.