Беларусаў чакаюць доўгія выходныя
- 15.03.2026, 16:42
Чатыры дні запар.
Беларусаў у красавіку 2026 года чакаюць доўгія выходныя — адпачываць можна будзе з 18 па 21 красавіка ўключна.
Гэта звязана са святкаваннем Радаўніцы, якая паводле календара праваслаўнай канфесіі ў 2026 годзе прыпадае на аўторак, 21 красавіка.
У сувязі з гэтым працоўны дзень з панядзелка, 20 красавіка, пераносіцца на суботу, 25 красавіка.
Такім чынам, выходнымі днямі стануць 18 красавіка (субота), 19 красавіка (нядзеля), 20 красавіка (панядзелак) і 21 красавіка (аўторак) — усяго беларусаў чакаюць чатыры дні адпачынку запар.