ЗСУ ліквідавалі сына расійскага неанацыста Вячаслава Дацыка
- 15.03.2026, 19:53
Прыляцеў FPV-дрон.
На вайне загінуў сын расійскага неанацыста і байца ММА Вячаслава Дацыка.
21‑гадовы Яраслаў Дацык загінуў пасля атакі FPV-дрона. Гэта адбылося на Запарожскім накірунку, паведамляе «Спорт-Экспрэс». Па словах відавочцы, Дацык і яшчэ адзін баец не паспелі схавацца і засталіся на адкрытай мясцовасці.
Яраслаў падпісаў кантракт з Міністэрствам абароны ў лютым 2024 года і адправіўся на фронт разам з бацькам. Яны ўвайшлі ў склад 31‑й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады і былі раскватараваныя ў Ульянаўску.
Вячаслаў Дацык па мянушцы Рыжы Тарзан неаднаразова сядзеў у турме за рабаванні і разбой. Вядомы сваімі неанацысцкімі поглядамі.