BE RU EN

На поўдні Беларусі пачаліся маштабныя пажары

  • 15.03.2026, 21:29

Бяда закранула ўжо і лясы.

У паўднёвай частцы Беларусі, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях, са спадарожніка відаць агмені пажараў. Гарыць галоўным чынам, паводле паведамленняў з мясцовасці, трава на палях. Але бяда закранула ўжо і лясы, піша Telegraf.

У краіне даўно не было ападкаў, а небывалае цяпло і тэмпературныя рэкорды спрыялі стварэнню ўмоў для ўзгаранняў і распаўсюджвання полымя.

Уражальнае полымя і слупы дыму відаць на здымках з Пінскага раёна, дзе сёння загарэлася сухая расліннасць, і з-за парывістага ветру агонь хутка распаўсюдзіўся.

Апошнія навіны