Нетаньягу затроліў іранскіх прапагандыстаў
- 15.03.2026, 21:56
Прэм’ер Ізраіля з’явіўся на публіцы і абверг чуткі пра смерць.
Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньягу абверг чуткі пра сваю смерць у відэа, запісаным у кавярні.
У роліку, апублікаваным на старонцы палітыка ў X, мужчына за кадрам пытаецца: «У інтэрнэце пішуць, што вы памерлі». На гэта Нетаньягу з гумарам паказвае пальцы на руках, дэманструючы, што іх не шэсць, і дадае: «Я люблю каву і да смерці люблю сваіх людзей. Вось як яны сябе паводзяць — гэта фантастыка. Хочаш палічыць пальцы? Магу паказаць, бачыш?»
Зазначым, нядаўна іранскія прапагандысты пачалі разганяць чуткі, што прэм’ер Ізраіля нібыта загінуў, а апошнія відэа з ім згенераваныя з дапамогай штучнага інтэлекту, і на апошніх кадрах у Нетаньягу нібыта шэсць пальцаў.