BE RU EN

У Брэсце пад аўто праваліўся асфальт

  • 15.03.2026, 22:08

Паглядзіце на глыбіню ямы.

Жыхар Брэста, карыстальнік Threads Дмитрий Терехов паведаміў пра незвычайнае здарэнне ў мікрараёне Вулька. Раніцай у суботу, 14 сакавіка, ён убачыў аўтамабіль, пад якім утварылася вялізная яма. Мужчына адзначыў, што падобнае ў гэтым месцы адбываецца не ўпершыню.

«Нядобрая раніца сёння ў адным з вулькаўскіх двароў. Трохметровая яма, глыбіня — чатыры метры. Старэнькі «Форд» вісіць на фаркопе. Ужо, дарэчы, не першы раз там такое», — напісаў Терехов, прымацаваўшы фота з месца здарэння.

Апошнія навіны