«Прыгожынскі марш — адзін з варыянтаў»
- 15.03.2026, 22:15
Чым усё можа скончыцца для Пуціна?
Журналіст і палітычны аглядальнік Іван Якавіна заявіў, што ў Расіі час ад часу з'яўляюцца людзі, гатовыя на адчайны крок — павесці за сабой прыхільнікаў на Маскву ў спробе зрынуць Пуціна. Паводле яго слоў, калі ў бліжэйшы час з'явіцца такі лідар, ахвотных далучыцца да яго будзе больш, чым падчас мяцежу кіраўніка «Вагнера» Яўгена Прыгожына, што павышае шанцы на поспех чарговага паўстання.
Сваё бачанне сітуацыі Якавіна агучыў у эфіры YouTube-канала «І грымнуў Грэм»: «Мы ўжо бачылі, як гэта можа развівацца. Прыгожынскі марш — адзін з варыянтаў. Потым быў генерал Папоў, які таксама ледзь не павёў за сабой людзей, але яго своечасова затрымалі і пасадзілі. Такія постаці з'яўляюцца час ад часу, і, думаю, рана ці позна менавіта гэтым усё скончыцца».
Акрамя таго, Якавіна падзяліўся назіраннямі аб настроях унутры Расіі. Ён адзначыў, што многія Z-ваенкары надзвычай незадаволеныя, перш за ўсё з-за адключэння Telegram. «Яны пішуць у адзін голас: гэта не тое, на што мы падпісваліся 24 лютага 2022 года, калі ішлі за нашым любімым Пуціным. Яны чакалі больш жорсткага і энергічнага кіраўніцтва, цяперашні Пуцін іх абсалютна не задавальняе. Калі хтосьці вырашыць скінуць яго, яны гатовыя падтрымаць», — адзначыў эксперт.