Маскву атакавалі дзясяткі ўкраінскіх дронаў
- 16.03.2026, 9:00
Налёт БПЛА цягнуўся ўсе выхадныя.
Прэс-служба мэра Масквы Сяргея Сабяніна паведаміла, што ў ноч на панядзелак СПА знішчыла 38 украінскіх БПЛА.
Пры гэтым, паводле інфармацыі Сабяніна, удзень 15 сакавіка над Масквой было збіта яшчэ 54 беспілотнікі.
Заўважым, Узброеныя сілы Украіны ў выхадныя 14–15 сакавіка масіравана атакавалі Маскву.
Прыблізна з 12:30 суботы да 11:30 нядзелі на падлёце да расійскай сталіцы было збіта 95 беспілотнікаў, паводле паведамленняў мэра Сяргея Сабяніна. 30 дронаў сілы СПА перахапілі пасля паўночы. Расавіяцыя ўводзіла абмежаванні на прыём і адпраўку рэйсаў у аэрапортах Дамадзедава, Внукава, Шарамецьева і Жукоўскага. Яны аднавілі працу ў штатным рэжыме пасля 11:30. На той момант было затрымана 37 рэйсаў: 17 — у Внукаве, 13 — у Дамадзедаве і сем — у Шарамецьеве.
Атака беспілотнікаў на Маскву стала самай маштабнай з пачатку года.