Лукашысты склалі спіс «нядружалюбных краін»
- 16.03.2026, 12:59
Яго ўжо вывесілі ў адной з мінскіх крам.
Спіс нядружалюбных краін нядаўна заўважылі ў краме «Грошык» у Мінску, піша DzikMedia.
Гэта звязана з тым, што з 1 красавіка прыпыняецца продаж піва з гэтых краін.
У спісе, акрамя еўрапейскіх дзяржаў, ёсць, напрыклад, Аўстралія, Новая Зеландыя, Канада, ЗША.
Што да забароны на піва з нядружалюбных краін, якое ўжо ўвезлі ў Беларусь, яго канфіскоўваць не будуць. Але рытэйлерам трэба нанесці на бутэлькі спецыяльную маркіроўку, што зойме час, пасля гэтага піва можна будзе зноў прадаваць. Далейшыя пастаўкі забароненыя да 2027 года.