Рэакцыя Леанарда Ды Капрыа на «Оскары» ўзарвала інтэрнэт
- 16.03.2026, 16:33
Аднаго позірку акцёра было дастаткова, каб з’явілася новае віруснае відэа.
Вядомы амерыканскі акцёр Леанарда Ды Капрыа зноў праславіўся ў інтэрнэце дзякуючы сваёй рэакцыі на рэпліку, прагалошаную вядучым цырымоніі. Цікава, што для гэтага яму не давялося нічога рабіць, пра гэта піша «Фокус».
Уначы на 16 сакавіка ў амерыканскім Лос-Анджэлесе адбылася цырымонія ўзнагароджання прэміі «Оскар». У перапынках паміж абвяшчэннем лаўрэатаў вядучы шоу, амерыканскі камік Конан О’Браян, спрабаваў забаўляць публіку жартамі.
У пэўны момант О’Браян назваў Леанарда Ды Капрыа «каралём мемаў», нагадаўшы, што на працягу многіх гадоў ягоны выраз твару разлятаўся па ўсім інтэрнэце. Тым часам на экране дэманстраваліся вядомыя карцінкі з Ды Капрыа і келіхам шампанскага.
У адказ акцёр няёмка паглядзеў у камеру, нацягнёна ўсміхнуўся і паціснуў плячыма. Уласна, гэтая рэакцыя таксама стала новым мемам, які вядучы апісаў так: «Тое пачуццё, калі ты на гэта не згаджаўся».