BE RU EN

Беларусаў могуць штрафаваць за навігатар у аўтамабілі

  • 16.03.2026, 18:43

ДАІ папярэдзіла кіроўцаў.

Неверагодна, але кіроўцаў у Беларусі могуць штрафаваць за карыстанне навігатарам у аўтамабілі, піша газета «Звязда».

У інтэрпрэтацыі газеты, «паводле ПДР кіроўцам забаронена карыстацца сродкамі сувязі, калі для гэтага трэба трымаць іх у руцэ або націскаць на іх падчас руху».

У ДАІ, маўляў, растлумачылі, што карыстанне навігатарам у паездцы падпадае пад гэта парушэнне. І што штраф складае да 2 базавых велічынь (да 90 рублёў), а пры паўторным парушэнні на працягу года — ужо да 8 базавых (360 рублёў).

А як насамрэч?

Насамрэч пункт ПДР гучыць так:

«10. Кіроўцу забараняецца:

10.4. карыстацца падчас руху транспартнага сродку апаратам радыё- і тэлефоннай сувязі, іншымі не прадугледжанымі канструкцыяй транспартнага сродку прыладамі, калі для гэтага неабходна трымаць іх у руцэ або ўздзейнічаць на іх рукой».

Але ў многіх аўтамабілях ёсць убудаваная сістэма навігацыі (то бок літаральна прадугледжаная канструкцыяй транспартнага сродку), а на многія бартавыя мультымедыйныя прылады можна вывесці выяву са свайго тэлефона.

То бок, пад забарону падпадаюць далёка не ўсе навігатары. Акрамя таго, нават асобным навігатарам (ці тэлефонам) можна карыстацца ў рэжыме галасавых каманд або проста не чапаць экран і кнопкі падчас руху.

Апошнія навіны