У ААЭ палае адно з найбуйнейшых нафтагазавых радовішчаў у свеце
- 16.03.2026, 22:55
Радовішча атакаваў дрон.
Улады сталіцы ААЭ, горада Абу-Дабі, заявілі, што на нафтагазавым радовішчы Шах быў зафіксаваны пажар пасля ўдару дрона.
Пра гэта 16 сакавіка паведамляюць агенцтва Reuters і брытанская газета The Guardian.
Паводле звестак прэс-службы мэрыі Абу-Дабі, на дадзены момант паведамленняў пра пацярпелых не паступала.
«Радовішча Шах з’яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце і размешчана за 230 км на паўднёвы захад ад сталіцы Эміратаў. Яно знаходзіцца ў вядзенні дзяржаўнай кампаніі Abu Dhabi National Oil Company (ADNOC). Паводле інфармацыі на яе сайце, вытворчая магутнасць радовішча складае каля 70 тысяч барэляў нафты ў суткі», — піша выданне.