BE RU EN

На мікашэвіцкім «Граніце» загінуў рабочы

  • 16.03.2026, 23:02

Мужчына працаваў у кар’еры.

У кар’еры «Мікашэвічы» прадпрыемства «Граніт» у Лунінецкім раёне пры перасоўванні бурыльнай устаноўкі загінуў памочнік машыніста. Пра гэта «Лунінецкім навінам» паведамілі ў раённым аддзеле Следчага камітэта.

Усё адбылося ўвечары 13 сакавіка. Загінулы — 41-гадовы жыхар Мікашэвіч. Паводле слоў напарніка, мужчына адказваў за захаванасць кабеля ззаду тэхнікі. Калі ўстаноўка спынілася, памочніка машыніста знайшлі без прытомнасці з цяжкай траўмай. Медыкі, якія прыбылі, канстатавалі смерць.

Абставіны гібелі высвятляюцца, узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 144 КК (прычыненне смерці па неасцярожнасці).

Апошнія навіны