BE RU EN

Зборная Ірана плануе ўдзельнічаць у ЧС-2026

  • 16.03.2026, 23:14

Чэмпіянат свету па футболе пройдзе ў ЗША, Канадзе і Мексіцы.

Генеральны сакратар Азіяцкай канфедэрацыі футбола (АКФ) Віндзор Джон заявіў, што зборная Ірана намерваецца ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету па футболе. Яго словы перадае AP.

«Наколькі нам вядома, Іран будзе гуляць. Яны — члены АКФ, і мы хочам, каб яны гулялі. Усе цяпер шмат чаго кажуць. Але ў рэшце рэшт Федэрацыя футболу Ірана на сёння паведаміла нам, што яны едуць на турнір», — заявіў Джон.

11 сакавіка міністр спорту Ірана Ахмад Доньямалі заявіў, што ў зборнай краіны няма магчымасці ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету 2026 года пры цяперашніх абставінах. Пазней прэзідэнт Трамп заявіў, што ўдзел Ірана ў ЧС-2026 па футболе недарэчны.

Чэмпіянат свету пройдзе ў ЗША, Канадзе і Мексіцы з 11 чэрвеня па 19 ліпеня. Зборная Ірана адбралася на турнір і трапіла ў групу G, дзе яе супернікамі сталі Бельгія, Егіпет і Новая Зеландыя. Усе тры матчы каманды павінны прайсці на тэрыторыі ЗША. Пры гэтым пакуль незразумела, якая зборная зможа замяніць Іран, шэраг СМІ да гэтага выказваў здагадку, што уайлд-кард можа атрымаць расійская каманда, якая адстраненая ад удзелу ў міжнародных турнірах з 2022 года.

Апошнія навіны