ЗША дамагаюцца адстаўкі прэзідэнта Кубы
- 17.03.2026, 9:43
Таксама Вашынгтон хоча, каб пажылыя чыноўнікі пакінулі свае пасады.
ЗША падчас перамоваў з Кубай настаюць на адстаўцы прэзідэнта Мігеля Дыяс-Канэля, паведамляе The New York Times са спасылкай на чатыры крыніцы.
Паводле даных выдання, амерыканскія чыноўнікі лічаць Дыяс-Канэля прыхільнікам жорсткай лініі і праціўнікам неабходных эканамічных рэформаў. У перамовах ЗША таксама патрабуюць адстаўкі некаторых пажылых чыноўнікаў, аднак ніякіх умоў у дачыненні да сям'і Кастра не выстаўляюць.
Асноўная мэта ЗША — каб Куба адкрыла эканоміку для амерыканскіх кампаній.
Мігель Дыяс-Канэль, якому 65 гадоў, займае пасаду прэзідэнта Кубы з 2018 года і адначасова ўзначальвае Камуністычную партыю. Да заканчэння яго прэзідэнцкага тэрміну застаецца два гады. Нагадаем, раней ЗША заблакавалі пастаўкі нафты на Кубу.