BE RU EN

На расійскім тэлебачанні прызналі перамогу Украіны

  • 17.03.2026, 11:45

У Расіі няма сілаў усталяваць у Кіеве свой урад.

Праз чатыры гады поўнамаштабнай вайны на дзяржаўным тэлебачанні РФ упершыню прагучала прызнанне, што перамагчы Украіну не ўдасца. Пра гэта заявіў дэпутат Дзярждумы РФ Канстанцін Затулін у эфіры «Першага канала».

Затулін адкрыта раскрытыкаваў аднаго з запрошаных «экспертаў», які прапаноўваў ліквідаваць Украіну і ўсталяваць у Кіеве прарасійскі ўрад. Дэпутат падкрэсліў, што ў Расіі няма сілаў для рэалізацыі такіх планаў.

«Вядома, фантазіі не маюць межаў. Калі мора па калена, можна прапаноўваць што заўгодна і ўсур'ёз гэта абмяркоўваць. Па-першае, хацелася б, каб Украіна была дзяржавай, што не адбылася, каб яны апамяталіся, ператварыліся ў федэрацыю, увайшлі ў саюз з Расіяй і Беларуссю або наогул спынілі існаванне. Праблема ў тым, што пакуль мы гэтага не дасягнулі і на гэтым этапе наўрад ці дасягнем. Таму размовы пра гэта можна спыніць… Калі вы разважаеце пра тое, што трэба выйсці да межаў Польшчы і стварыць там урад, які возьме ўладу, проста напішыце — «не бывае». На гэтым этапе дакладна не бывае!» — сказаў Затулін.

Апошнія навіны