У МЗС Малдовы выклікалі пасла РФ
- 17.03.2026, 11:35
Яму ўручылі бутэльку вады з Днястра.
Прызначанага пасла Расіі ў Малдове Алега Азёрава выклікалі ў Міністэрства замежных спраў і ўручылі яму ноту пратэсту ў сувязі з расійскім абстрэлам, які прывёў да ўцечкі нафтапрадуктаў у раку Днястр.
Як паведамілі у МЗС Малдовы, на сустрэчу з Азёравым прынеслі таксама бутэлькі вады з Днястра.
«Рэспубліка Малдова рашуча асуджае гэтае нападзенне, якое прывяло да ўцечкі нафтапрадуктаў у раку Днястр, што стварыла вялікія рызыкі для навакольнага асяроддзя і бяспекі водазабеспячэння Рэспублікі Малдовы. Рака Днястр забяспечвае вадой каля 80% насельніцтва краіны і 98% жыхароў Кішынёва», — гаворыцца ў заяве.
Міністэрства замежных спраў падкрэсліла, што такія дзеянні з вялікім трансгранічным уздзеяннем пагражаюць навакольнаму асяроддзю, бяспецы водазабеспячэння і здароўю грамадзян Рэспублікі Малдовы.
Нагадаем, 15 сакавіка ўрад Малдовы ўвёў рэжым экалагічнай трывогі ў басейне ракі Днястр на 15 дзён.