Латвія і Літва зафіксавалі рэкордную актыўнасць нелегалаў на мяжы з Беларуссю
- 17.03.2026, 12:22
Латвія спыніла 45 спробаў незаконна трапіць у Еўрасаюз.
Рэкордную для 2026 года сутачную актыўнасць мігрантаў, якія імкнуцца незаконна трапіць у Еўрасаюз з беларускай тэрыторыі, 16 сакавіка зафіксавалі Латвія і Літва, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз дадзеных памежных службаў гэтых балтыйскіх дзяржаў.
Латвія спыніла 45 такіх спробаў. Папярэдні рэкорд у гэтым годзе быў усталяваны напярэдадні, калі латвійскія памежнікі прадухілілі 15 выпадкаў парушэння мяжы.
Літва за мінулыя суткі прадухіліла 15 такіх спробаў — упершыню пасля 17 спакойных дзён. Для гэтай краіны рэкордным паводле колькасці выпадкаў парушэння мяжы ў гэтым годзе было 6 студзеня — 10 спробаў.
Вышэй сутачная актыўнасць мігрантаў на межах суседніх краін Балтыі была амаль тры месяцы таму — 18 снежня 2025 года, калі Латвія прадухіліла 69 такіх спробаў, а Літва — 17.