Ізраіль заявіў пра ліквідацыю кіраўніка «Басідж»
- 17.03.2026, 12:22
Гуламрэза Салеймані меў дачыненне да падаўлення пратэстаў у Іране.
Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што ў выніку «прыцэльнага ўдару ў Тэгеране» быў забіты камандзір добраахвотнага ваенізаванага фармавання «Басідж».
«Учора (панядзелак) Ваенна-паветраныя сілы Ізраіля, дзейнічаючы на падставе разведвальных даных ЦАХАЛ, нанеслі ўдар і ліквідавалі Гуламрэзу Салеймані, які на працягу апошніх шасці гадоў камандаваў падраздзяленнем «Басідж», — гаворыцца ў заяве ізраільскіх вайскоўцаў.
Апалчэнне «Басідж» — добраахвотная ваенізаваная арганізацыя, блізкая да Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР). Менавіта «Басідж» іранскія ўлады нярэдка выкарыстоўваюць для падаўлення пратэстаў у краіне.