Унікальнае відэа: украінскія перахопнікі акружылі і падбілі расійскі дрон
- 17.03.2026, 17:58
Варожая мэта была знішчаная ў паветры.
Унікальныя кадры пагоні за расійскім дронам апублікавалі ў сеціве. На іх відаць, як два ўкраінскія дроны кружляюць вакол варожага БПЛА тыпу «Маланка», чакаючы спрыяльны момант для атакі.
Пасля манеўравання адзін з перахопнікаў трапна ўразіў расійскі беспілотнік, у выніку чаго варожая мэта была знішчаная ў паветры.
Увага! Ненарматыўная лексіка!