Ірану ўжо «дапамаглі»: цяпер Расія абяцае дапамогу Кубе
- 17.03.2026, 18:16
Прэс-сакратар Пуціна раздае абяцанні.
Расія гатовая аказаць дапамогу Кубе і падтрымлівае кантакты з ёй на рабочым і экспертным узроўні. Пра гэта заявіў прэс-сакратар расійскага дыктатара Дзмітрый Пяскоў падчас сустрэчы з журналістамі, перадае «Інтэрфакс».
«Вы ведаеце, што мы падтрымліваем кантакты з кубінскім кіраўніцтвам і на экспертным, і на рабочым ўзроўнях. Куба — гэта незалежная суверэнная дзяржава, якая сутыкаецца з вялікімі эканамічнымі цяжкасцямі з-за задушальнага эмбарга, накладзенага на гэтую краіну. І, вядома, мы гатовыя аказаць усю пасільную дапамогу», — сказаў Пяскоў.
Не застаўся ўбаку і МЗС Расіі. «У ўмовах штучна нагнятанай атмасферы канфрантацыі Расія пацвярджае сваю непахісную салідарнасць з урадам і братнім народам Кубы. <...> Са свайго боку аказваем і будзем аказваць Кубе неабходную падтрымку», — адзначана ў заяве ведамства.
Нагадаем, незадоўга да аперацыі ЗША і Ізраіля ў Іране Масква выступала з аналагічнымі заявамі аб падтрымцы і дапамозе рэжыму аяталаў, але так і не заступілася за сваіх саюзнікаў.