BE RU EN

Зяленскі сустрэўся з Чарльзам III у Букінгемскім палацы

  • 17.03.2026, 18:41

Наперадзе ў прэзідэнта Украіны — сустрэча з брытанскім прэм'ерам і выступленне ў парламенце.

17 сакавіка Уладзімір Зяленскі сустрэўся ў Лондане з каралём Вялікабрытаніі Чарльзам III. Фота сустрэчы апублікаваў афіцыйны акаўнт каралеўскай сям'і на платформе X.

«Сёння ўдзень у Букінгемскім палацы прэзідэнт Украіны наведаў караля», — гаворыцца ў подпісе да фатаграфіі.

Наперадзе ў Зяленскага сустрэча з брытанскім прэм'ерам Кірам Стармерам і выступленне ў парламенце.

«Пачаў свой рабочы візіт у Вялікабрытанію з аўдыенцыі ў Караля Чарльза III. Дзякую Яго Вялікасці і ўсёй каралеўскай сям'і за нязменную падтрымку і салідарнасць з Украінай», — пракаментаваў ён у сацыяльных сетках.

Апошнія навіны