BE RU EN

Туск адказаў, ці гатовая Польшча адправіць свае войскі ў Іран

  • 17.03.2026, 18:56

І распавёў пра задачы Польшчы ў сферы абароны.

Кіраўнік польскага ўрада Дональд Туск акрэсліў пазіцыю Варшавы адносна патэнцыйнай адпраўкі вайскоўцаў на Блізкі Усход для забеспячэння бяспекі ў Армузскім праліве. Пра гэта Туск сказаў перад пачаткам пасяджэння ўрада ў аўторак, яго словы перадае канцылярыя прэм’ер-міністра, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Туск адмаўляе магчымасць патэнцыйнага накіравання польскіх вайскоўцаў пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў саюзнікаў дапамагчы з устанаўленнем бяспечнага праходу суднаў праз Армузскі праліў.

«Польшча не адправіць свае войскі ў Іран. У нас ёсць іншыя задачы ў межах НАТА, і нашы саюзнікі гэта разумеюць», – заявіў Туск.

Ён дадаў, што марскія магчымасці Польшчы павінны служыць бяспецы Балтыйскага мора, і запэўніў, што ўрад не плануе ніякай экспедыцыі ў іранскім напрамку.

Апошнія навіны