BE RU EN

У Шанхаі адбудзецца конкурс на самы доўгі сон

  • 17.03.2026, 20:29

Пераможцу конкурсу заплацяць $430.

У Шанхаі адбудзецца конкурс на самы доўгі сон, піша Sohu. Пераможца атрымае грашовы прыз, запэўнілі арганізатары.

Удзельнікам прапануюць правесці да 24 гадзін на прыродзе, іх адзіная задача на гэты час — спаць да натуральнага абуджэння. Арганізатарам выступае Shanghai Chongming. Галоўны прыз за перамогу ў спаборніцтве складае $430, а будучага пераможцу ўдзельнікі і карыстальнікі сеткі ўжо празвалі «Богам сну».

Паводле слоў арганізатараў, цікавасць да мерапрыемства аказалася значна большай за чаканні. З моманту адкрыцця рэгістрацыі было пададзена больш за 100 заяў. Вольных месцаў для ўдзельнікаў на першы дзень, 21 сакавіка, ужо не засталося. На наступную дату, 28 сакавіка, іх таксама амаль не засталося.

У сацсетках конкурс актыўна абмяркоўваюць, і многія з гумарам называюць яго «лёгкім спосабам зарабіць грошы, лежачы». Тым не менш арганізатары падкрэсліваюць, што мэта мерапрыемства — папулярызацыя адпачынку на прыродзе і свядомага стаўлення да сну.

Апошнія навіны