Трамп зрабіў заяву пра Кубу
- 17.03.2026, 20:37
ЗША хутка «нешта» зробяць у дачыненні да вострава.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ЗША вельмі хутка «нешта» зробяць у дачыненні да Кубы. Запіс трансляцыі са сустрэчы кіраўніка Белага дома з прэм’ер-міністрам Ірландыі апублікаваны на партале C-Span.
На яго думку, Куба цяпер знаходзіцца «ў вельмі дрэнным стане».
«Яны вядуць перамовы з Маркам (дзяржаўным сакратаром ЗША, Рубіа), і мы вельмі хутка прадпрынімем нешта ў дачыненні да Кубы», — дадаў Трамп.