Ганчарэнка назваў склад зборнай Беларусі, з якой правядзе свае першыя матчы
- 17.03.2026, 21:23
Беларускія футбалісты згуляюць супраць Кіпра і Арменіі.
Віктар Ганчарэнка пачне сваю трэнерскую працу з нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе з таварыскіх гульняў супраць Кіпра і Арменіі, на якія ўжо сфармаваў склад, паведамілі ў Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».
Беларусы згуляюць супраць Кіпра 25 сакавіка, а праз чатыры дні — 29 сакавіка — памеряцца сіламі з камандай Арменіі.
«Будзе горача, і вы проста абавязаныя сачыць за новай старонкай у гісторыі «белакрылых», — заклікаюць у АБФФ. Гэта будзе першы трэніровачны збор пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера зборнай Беларусі Віктара Ганчарэнкі.
З дэбютантаў у камандзе — брамнік мінскага «Дынама» Міхаіл Казакевіч, абаронца «Іслачы» Іван Ціхаміраў і паўабаронца «МЛ Віцебск» Данііл Галята.
Усяго выкліканыя 24 футбалісты. Брамнікі: Павел Паўлючэнка («МЛ Віцебск»), Фёдар Лапухаў (ЦСКА, Сафія), Міхаіл Казакевіч («Дынама-Мінск»). Абаронцы: Кірыл Печэнін («Крылі Саветаў»), Павел Забелін («Акрытас Хлоракас»), Ягор Пархоменка (ЦСКА 1948), Уладзіслаў Калінін, Раман Бягуноў (абодва — «Дынама-Мінск»), Захар Волкаў («МЛ Віцебск»), Глеб Шаўчэнка («Тарпеда», Масква), Іван Ціхаміраў («Іслач»). Паўабаронцы: Макс Эбонг (ЦСКА, Сафія), Яўген Яблонскі («Астэрас»), Руслан Лісаковіч, Валерый Грамыка, Арцём Канцавы, Данііл Галята (усе — «МЛ Віцебск»), Максім Кірэеў («Мехелен»), Юрый Кавалёў («Балтыка»), Аляксандр Селява («Дынама-Мінск»). Нападнікі: Карэн Варданян («Дынама-Мінск»), Герман Баркоўскі («Пяст Глівіцэ»), Уладзіслаў Марозаў («Колдынг»), Арцём Шуманскі («Крылі Саветаў»).