Прэм'ер Ірландыі стаў на абарону Стармера пасля крытыкі Трампа
- 18.03.2026, 5:42
Падрабязнасці.
Прэм'ер-міністр Ірландыі Міхол Марцін стаў на абарону свайго брытанскага калегі Кіра Стармера падчас сустрэчы з прэзідэнтам Злучаных Штатаў Дональдам Трампам.
Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN.
Трамп заявіў у аўторак, 17 сакавіка, што ён «расчараваны» ў Кіры Стармеры за тое, што той не накіраваў тральшчыкі ў Армузскі праліў і не аказаў іншай падтрымкі вайне ў Іране.
«Ён вельмі добры чалавек з выдатнай сям'ёй… але ён, ён не дасягае вынікаў», — сказаў кіраўнік Белага дома.
Марцін стаў на абарону прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі, заявіўшы, што нягледзячы на тое, што адбылося, «трансатлантычныя адносіны паміж Еўропай і ЗША вельмі і вельмі важныя з многіх прычын». Ён адзначыў, што «на працягу апошняга года або двух у нас былі праблемы, але мы іх вырашылі».
Марцін кажа, што многія еўрапейскія лідары ўзаемадзейнічалі з Злучанымі Штатамі па нядаўнім пытанні гандлёвых спрэчак.
«У нас ёсць кропка судакранання паміж Еўропай і ЗША, і я думаю, што мы зможам знайсці яе зноў», — падкрэсліў ён.
Марцін таксама падкрэсліў, што Стармер шмат зрабіў для перазапуску ірландска-брытанскіх адносін.
«Я проста хачу афіцыйна гэта зафіксаваць, але я сапраўды лічу, што ён вельмі шчыры, разважлівы чалавек, з якім, як мне здаецца, у вас ёсць магчымасць наладзіць адносіны — вы ладзілі з ім і раней», — сказаў кіраўнік ірландскага ўрада.
3 сакавіка прэзідэнт Трамп раскрытыкаваў Стармера за адмову падтрымаць удары ЗША па Іране.
Прэзідэнт ЗША ў размове з выданнем The Sun заявіў, што такое рашэнне брытанскага прэм'ера стала для яго непрыемнай нечаканасцю: «Ён не дапамог. Я ніколі не думаў, што ўбачу такое. Я ніколі не думал, што ўбачу такое ад Вялікабрытаніі».