Ірак і Курдыстан дамовіліся аднавіць экспарт нафты праз Турцыю
- 18.03.2026, 8:11
Цэны на нафту стабілізуюцца?
Ірак дамовіўся з Курдыстанам аб аднаўленні экспарту нафты па нафтаправодзе, які праходзіць у тым ліку праз Турцыю. Першыя пастаўкі будуць ужо сёння.
Пра гэта паведамляе Bloomberg.
Паводле слоў міністра нафты Ірака Хаяна Абдул-Гані, пастаўкі нафты адновяцца ў сераду а 10:00 па мясцовым часе. Тым часам урад Курдыстана таксама пацвердзіў аднаўленне паставак.
Выданне тлумачыць, што нафтаправод, які дастаўляе экспартную прадукцыю з радовішчаў Курдыстана і Кіркука ў турэцкі міжземнаморскі порт Джэйхан, знаходзіцца ўдалечыні ад ахопленага канфліктам Персідскага заліва. Пастаўкі праз яго былі спыненыя на пачатку сакавіка ў межах шэрагу прэвентыўных дзеянняў.
Раней Абдул-Гані заявіў, што Ірак здольны адгружаць з Кіркука не менш за 150–200 тысяч барэляў нафты ў дзень, а таксама 210 тысяч барэляў у дзень з Курдыстана па паўночным нафтаправодзе.
У цяперашні час здабыча нафты ў Іраку складае ад 1,3 да 1,4 млн барэляў у дзень, што менш, чым 4,3 млн барэляў да закрыцця Армузскага праліва.