BE RU EN

У Іране афіцыйна пацвердзілі ліквідацыю правай рукі Хамэнэі

  • 18.03.2026, 8:31

У выніку авіяўдару загінуў не толькі Ларыджані.

Вышэйшы савет нацыянальнай бяспекі Ірана пацвердзіў смерць свайго кіраўніка Алі Ларыджані пасля таго, як Ізраіль заявіў пра яго гібель у выніку авіяўдару.

Пра гэта паведамляе The Times of Israel.

«Чыстыя душы пакутнікаў уступілі ў сувязь з ачышчанай душой праведнага слугі Божага, пакутніка доктара Алі Ларыджані», — гаворыцца ў тэксце савета.

Там дадалі, што разам з Ларыджані загінулі таксама яго сын і целаахоўнікі.

Таксама СМІ, са спасылкай на іранскія медыя, пішуць, што акрамя Ларыджані ліквідавалі намесніка па бяспецы савета Алірэзу Баята і камандзіра падраздзялення «Басідж» (народнай міліцыі) Гуламрэзу Салеймані.

Нагадаем, 16 сакавіка Армія абароны Ізраіля адрапартавала, што ноччу нанесла ўдары па Іране і ліквідавала камандзіраў сілавых структур. Адзін з іх — сакратар Савета бяспекі Алі Ларыджані, якога называлі фаварытам на пасаду вярхоўнага лідара краіны.

Трэба растлумачыць, што пасля ліквідацыі аяталы Алі Хамэнэі новым вярхоўным лідарам Ірана абралі ягонага сына Маджтабы. Аднак фактычна краінай кіраваў менавіта Ларыджані, які каардынаваў прыняцце рашэнняў у краіне.

Апошнія навіны