У Беластоку прызямліўся метэазонд
- 18.03.2026, 12:14
Унутры могуць быць цыгарэты.
У польскім Беластоку выявілі метэазонд, меркавана выкарыстаны кантрабандыстамі — пра гэта паведамілі ў паліцыі Падляскага ваяводства.
Звязку паветраных шароў з прымацаванай «пасылкай» знайшлі на вуліцы Гаёвай: яна прызямлілася проста на стаянцы паміж двума аўтамабілямі. Паводле папярэдніх звестак, унутры можа знаходзіцца буйная партыя цыгарэт — груз утрымлівалі адразу тры шары.
Цяпер на месцы працуюць супрацоўнікі паліцыі, абставіны інцыдэнту высвятляюцца.