Давер да Зяленскага ва Украіне вырас
- 18.03.2026, 13:21
Апублікаваныя свежыя даныя пра рэйтынг.
Давер да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага вырас на 9% у параўнанні з лютым. На пачатку сакавіка яго падтрымліваюць 62% апытаных.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на вынікі апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі.
З 62%, якія давяраюць Зяленскаму, 28% «цалкам» давяраюць прэзідэнту, а большасць (34%) — «хутчэй» давяе. Пры гэтым яму не давяраюць 32% рэспандэнтаў.
Узровень даверу да прэзідэнта адчувальна знізіўся паміж канцом студзеня і сярэдзінай лютага — з 61% да 53%. Тады ж з 33% да 41% павялічылася колькасць тых, хто яму не давяраў.
Найбольшае падзенне даверу адбылося сярод грамадзянаў, якія былі гатовыя ўхваліць вывад украінскіх войскаў з Данбасу ў абмен на гарантыі бяспекі.
У прыватнасці, сярод тых, хто згаджаўся на такое патрабаванне, давер паміж канцом студзеня і сярэдзінай лютага знізіўся з 30% да 23%.
«Сярод тых, хто неахвотна, але згаджаўся — з 58% да 43%, а сярод тых, хто меў няпэўнае стаўленне — з 59% да 42%. Затое сярод тых, хто катэгарычна адхіляў такую прапанову, давер складаў 68% напрыканцы студзеня і 64% у сярэдзіне лютага, то-бок амаль без зменаў», — адзначылі ў КМІС.