BE RU EN

Еўракамісія выпусціла важнае ўдакладненне, якое датычыцца беларусаў за мяжой

  • 18.03.2026, 14:29

Банкі ў ЕС не павінны абмяжоўваць паслугі беларусам з законным статусам.

Еўракамісія ўдакладніла парадак прымянення абмежаванняў на фінансавыя паслугі ў межах 19-га пакета санкцый супраць Расіі.

У дакуменце адзначаюцца выключэнні, якія датычацца, у тым ліку, беларусаў з відам на жыхарства або з доўгатэрміновымі візамі ў ЕС.

Паводле артыкула 5b (2) Рэгламенту ЕС № 833/2014, забаронена прадастаўляць шэраг фінансавых паслуг грамадзянам Расіі, а таксама фізічным і юрыдычным асобам, звязаным з РФ.

Абмежаванні датычацца, у прыватнасці, аперацый з крыптаактывамі, выпуску плацежных інструментаў, эквайрынгу, паслуг па ініцыяванні плацяжоў і эмісіі электронных грошай. Гэтыя меры закранаюць шырокі спектр фінансавых аперацый, у тым ліку працу плацежных сістэм і фінтэх-сэрвісаў.

Пры гэтым дакумент прадугледжвае выключэнні. Забароны не распаўсюджваюцца на грамадзян ЕС, краін Еўрапейскай эканамічнай зоны і Швейцарыі, а таксама на асоб з часовым або пастаянным відам на жыхарства ў гэтых краінах.

Да катэгорыі выключэнняў адносяцца і ўладальнікі доўгатэрміновых віз тыпу D — напрыклад, для навучання, працы, гуманітарных мэтаў або ўз’яднання сям’і — пры ўмове афіцыйнай рэгістрацыі па месцы пражывання.

Такім чынам, пад выключэнні падпадаюць не толькі расіяне з законным статусам у ЕС, але і грамадзяне іншых краін, уключаючы беларусаў, калі яны афіцыйна пражываюць на тэрыторыі Еўрасаюза.

Апошнія навіны