У Беларусі долар абменьваюць па тры рублі
- 18.03.2026, 15:11
Валюта падаражэла.
Курс долара ў Беларусі зноў наблізіўся да адзнакі ў 3 рублі. Паводле вынікаў таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 18 сакавіка амерыканская валюта падаражэла да 2,995 беларускага рубля. У той жа час у камерцыйных банках долар ужо прадаецца па 3 рублі і вышэй — такія курсы ўстанавілі Альфа-Банк, Беларусбанк, Белгазпрамбанк, Белінвестбанк, Банк ВТБ (Беларусь) і шэраг іншых фінансавых устаноў.
Еўра на таргах таксама ўмацаваўся: яго курс дасягнуў 3,45 беларускага рубля. Сто расійскіх рублёў ацэньваюцца ў 3,645 беларускага рубля.
За апошні месяц долар у Беларусі падаражэў амаль на 20 капеек пасля працяглага перыяду зніжэння, які доўжыўся каля года.