У Слоніме «хуткая» пратараніла BMW
- 18.03.2026, 17:37
Фотафакт.
У сераду раніцай, 18 сакавіка, у Слоніме адбылося ДТЗ з удзелам аўтамабіля хуткай дапамогі. На адным з перакрыжаванняў медыцынскі мікрааўтобус сутыкнуўся з BMW, пасля чаго легкавік адкінула на абочыну і ён перакуліўся. Паводле папярэдніх звестак, ёсць пацярпелы.
Журналісты мясцовай газеты «Слонімскі веснік» паведамілі, што BMW рухаўся па галоўнай дарозе і не парушаў правілаў. У гэты час мікрааўтобус МАЗ ехаў з боку АЗС у напрамку трасы Р‑99 «Баранавічы – Пагранічны – Гродна».
Пры павароце налева кіроўца «хуткай» не саступіў дарогу BMW. У выніку адбылося моцнае сутыкненне.