BE RU EN

Прэзідэнт Ірана пацвердзіў ліквідацыю міністра разведкі Хатыба

  • 18.03.2026, 17:56

Таксама пацверджана гібель шэрагу іншых функцыянераў рэжыму.

Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян напісаў пра ліквідацыю міністра разведкі Ісмаіла Хатыба. Пра гэта ён паведаміў у сацсетцы X

«Забойства маіх дарагіх калег Ісмаіла Хатыба, Алі Ларыджані і Азіза Насерызадэ, а таксама некаторых членаў іхніх сем’яў і суправаджальнай каманды пакінула нас у глыбокім смутку», — заявіў ён.

Раней міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац паведаміў, што кіраўнік іранскай разведкі быў забіты у ноч на 18 сакавіка ў Тэгеране.

Хатыб узначальваў Міністэрства разведкі Ірана з 2021 года і ўваходзіў у найбліжэйшае атачэнне вышэйшага кіраўніцтва краіны. Раней ён займаў ключавыя пасады ў структурах бяспекі, судовай сістэме і апараце вярхоўнага лідара.

Пад ягоным кіраўніцтвам ведамства займалася як падаўленнем унутранай апазіцыі, так і замежнымі аперацыямі супраць Ізраіля і заходніх краін.

Апошнія навіны