BE RU EN

Падчас выступу ў Вільнюсе Галкін здзівіў украінцаў і беларусаў

  • 18.03.2026, 18:45

Зала выбухнула.

17 сакавіка ўвечары пры поўнай зале Compensa ў Вільнюсе выступіў Максім Галкін. Падчас выступу ён не пазбягаў жартаў на палітычныя тэмы. Выканаўца з гумарам узгадаў савецкія часы, пажартаваў з прэзідэнта ЗША — Дональда Трампа — і расійскага дыктатара — Уладзіміра Пуціна, і пакарыў сэрцы гледачоў тым, што звярнуўся да іх не толькі па-літоўску, але і па-ўкраінску, нават спяваў на гэтых мовах, піша Delfi.lt.

Па-літоўску ён выканаў песню легендарнага Стасіса Повілайціса «Свяці мне зноў» (Švieski man vėl). Па-літоўску ён і вітаў публіку, пазней прамовіў некалькі фраз на добрай літоўскай мове. Ён сказаў, што яму падабаецца вучыцца літоўскай і латышскай мовам. Акрамя таго, ён вучыцца ім не самастойна, а бярэ ўрокі.

Нямала радасці Галкін прынёс і ўкраінцам — звярнуўся да іх па-ўкраінску і выканаў песню на ўкраінскай мове.

Таксама ён узгадаў і вялікага князя Вітаўта, якога вельмі шануюць беларусы і літоўцы. «Першы раз я прыехаў у Літву, калі Вітаўт паіў сваіх коней у Чорным моры», — пажартаваў ён.

Апошнія навіны