BE RU EN

У Капыльскім раёне чатырохгадовы хлопчык зваліўся ў каналізацыю ў двары дома

  • 18.03.2026, 19:52

Ён загінуў.

Следчыя высвятляюць абставіны гібелі чатырохгадовага хлопчыка ў Капыльскім раёне.

Інцыдэнт адбыўся ўдзень 18 сакавіка ў вёсцы Руднае Капыльскага раёна.

Хлопчык знаходзіўся на прыдамавой тэрыторыі разам з братам і сястрой (2,5 і 6 гадоў). Маці ненадоўга адлучылася, а пасля заўважыла, што дзіця знікла.

«Падчас пошукаў высветлілася, што хлопчык зваліўся ў размешчаны ў двары дома каналізацыйны рэзервуар. Нягледзячы на аператыўныя дзеянні работнікаў МНС і медыкаў, выратаваць дзіця не ўдалося», — паведамілі ў Следчым камітэце.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Апошнія навіны