Трамп на 60 дзён прыпыніў дзеянне стагадовага закона
- 18.03.2026, 19:53
З-за цэн на нафту.
Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп на 60 дзён даў паслабленне для марскіх перавозак нафты, каб знізіць цэны на паліва з-за эскалацыі на Блізкім Усходзе, паведаміла прэс-сакратарка Белага дома Кэролайн Левіт. Ідзе гаворка пра Закон Джонса, згодна з якім усе грузы паміж портамі ЗША павінны перавозіць судны, пабудаваныя ў Штатах, пад нацыянальным сцягам і з амерыканскім экіпажам.
«Рашэнне прэзідэнта Трампа выдаць 60-дзённае вызваленне ад дзеяння Закона Джонса — гэта чарговы крок па змякчэнні кароткатэрміновых перабояў на нафтавым рынку», — напісала яна на сваёй старонцы ў X.
Гэта мера дазволіць бесперашкодна пастаўляць у амерыканскія парты нафту, прыродны газ, угнаенні і вугаль. «Адміністрацыя па-ранейшаму імкнецца працягваць умацоўваць нашы крытычна важныя ланцужкі паставак», — падкрэсліла Левіт.
Прыпыненне суднаходства праз Армузскі праліў, па якім звычайна транспартуецца пятая частка сусветнай нафты, а таксама атакі на ключавыя аб’екты энергетычнай інфраструктуры прывялі да ўзлёту цэн на нафту і прыродны газ.
Міністэрства энергетыкі ЗША павысіла прагноз сярэдняга кошту нафты Brent у 2026 годзе з $58 да $79 за барэль у сувязі з эскалацыяй канфлікту на Блізкім Усходзе і наступствамі перабояў у пастаўках.
The Financial Times пісала, што чатыры найбуйнейшыя авіякампаніі ЗША рызыкуюць пераплаціць больш за $11 млрд за авіяпаліва ў 2026 годзе пасля іх рашэння не страхоўваць чаканыя закупы ад цэнавых рызыкаў.