BE RU EN

У Мінску прадаюць незвычайны перац па 416 рублёў за кіло

  • 18.03.2026, 21:04

Чаму такая цана?

Мінскія супермаркеты, напэўна, ніколі не перастануць здзіўляць асартыментам і цэнамі.

На гэты раз на паліцах аднаго з іх журналісты Tochka.by заўважылі слоік фаршыраванага перцу па дзіўнай цане.

Разбіраемся, што за імпартны цуд.

Гаворка пра востры перац Santagata, фаршыраваны тунай, анчоўсамі і каперсамі. Прадукт з Італіі — ужо гучыць як далікатэс.

Цана — 74,99 за слоік 180 г. У пераліку атрымліваецца 416,61 за кг.

Вытворены 31 кастрычніка 2024 года, тэрмін прыдатнасці — да 31 кастрычніка 2027-га. Але ёсць нюанс: пасля адкрыцця захоўваць можна ўсяго чатыры дні.

Паводле каларыйнасці — 201 ккал на 100 г. То-бок не самы цяжкі варыянт, калі раптам вырашылі пачаставаць сябе Італіяй.

Апошнія навіны