BE RU EN

Беларусам забаранілі збіраць бярозавік?

  • 19.03.2026, 9:38

Вось што кажуць у Мінлясгасе.

У сеціве з’явіліся паведамленні, што беларусам нібыта забаранілі займацца самазагатоўкай бярозавіку. Гэта фэйк, заявілі ў Мінлясгасе, піша «Зеркало».

«Мінлясгас звяртае ўвагу на распаўсюджванне фэйкавай інфармацыі на асобных інтэрнэт-парталах пра тое, што беларусам нібыта забаранілі займацца самазагатоўкай бярозавіку. Гэта не адпавядае сапраўднасці», — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Як і раней, у беларусаў ёсць права самастойна займацца самазагатоўкай соку — гэта прапісана ў Лясным кодэксе. Для гэтага неабходна звярнуцца ў найбліжэйшае лясніцтва, дзе падкажуць прыдатныя ўчасткі, асаблівасці збору соку і г.д.

Традыцыйна купіць бярозавік «па сімвалічнай цане» можна будзе на фірмовых гандлёвых пляцоўках, у лясгасах, лясніцтвах і іншых спецыяльна адведзеных месцах.

Нагадаем, сезон збору бярозавіку пачаўся ў лясгасах Мінскай вобласці і паўднёвых рэгіёнах краіны.

Апошнія навіны