BE RU EN

Ці сапраўды трэнды ў модзе паўтараюцца кожныя 20 гадоў?

  • 19.03.2026, 13:15

Вучоныя далі адказ.

Модніцы і моднікі ведаюць: іх мамам, бабулям і дзядулям лепш не пазбаўляцца ад старога адзення, бо аднойчы вінтажныя ўборы могуць атрымаць другое жыццё. Амерыканскія вучоныя даказалі, што модныя тэндэнцыі паўтараюцца раз на два дзесяцігоддзі, паведамляе «Нож».

Каманда хацела праверыць, як жаночая мода змянялася на працягу 150 гадоў. Каб гэта высветліць, спецыялісты ў галіне дакладных і камп'ютарных навук аб'ядналіся з мастацтвазнаўцамі. Разам даследчыкі сабралі і прааналізавалі базу даных з 37 тыс. выяваў адзення.

«Мы ўсе сутыкаліся з тым, што мода вяртаецца — што зноў у модзе міні-спадніцы або джынсы-клёш, — разважае доктар Эма Зайдэла, вядучы аўтар даследавання з Прынстанскага ўніверсітэта. — Нам, матэматыкам, было цікава даказаць або абвергнуць гэтую тэорыю, і нядаўнія дасягненні ў галіне камп'ютарных тэхналогій і ацыфроўкі даных зрабілі гэта магчымым».

У выбарку вучоных увайшлі выкрайкі, створаныя ў перыяд з 1869 па 2015 год. Таксама спецыялісты звярнуліся да выяваў з подыумаў за 1988–2023 гады.

Вынікі даследавання паказалі, што розныя стылі і фасоны сапраўды становяцца папулярнымі прыблізна раз на 20 гадоў.

Напрыклад, паводле слоў аўтараў, на пачатку 1900-х трэндавыя спадніцы карацелі, пакуль у 1920-х у моду не ўвайшлі спадніцы-клёш. Пазней, у сярэдзіне стагоддзя, гэты прадмет гардэроба зноў стаў даўжэйшы, у 1960-х — карацейшы, у 1970-х — даўжэйшы, а пасля — зноў скараціўся. Пры гэтым з 1980-х гадоў 20-гадовы цыкл змяненняў паступова стаў крыху менш выяўленым.

«Наша мадэль мяркуе, што рост разнастайнасці звязаны як з паскарэннем развіцця тэндэнцый, так і з тым, што грамадства становіцца больш успрымальным да розных стыляў у модзе», — удакладнілі аўтары навуковага артыкула.

Апошнія навіны