Праваабаронцы: Як мінімум з дзвюх калоній вывезлі палітзняволеных
- 19.03.2026, 13:34
Чакаем герояў на волі.
Праваабаронцам вядома, што ўчора з магілёўскай ІК-15 і наваполацкай ІК-1 вывезлі частку палітзняволеных, піша «Вясна». Гэта калоніі ў Магілёве і Наваполацку.
У мінулыя разы перад масавым вызваленнем палітзняволеных іх перавозілі з калоній у мінскую СІЗА КДБ — адтуль ужо пазней вывозілі з краіны.
Сёння ў Мінск прыехаў спецпасланнік Трампа Джон Коул. Двойчы пасля прыезду Джона Коула ў Мінск — 11 верасня і 13 снежня — вызвалялі вялікія групы беларускіх палітзняволеных, сярод якіх былі і лідары апазіцыі.