BE RU EN

Расійскі рубель цягне ўніз і беларускі рубель

  • 19.03.2026, 13:42

Даляр рэкордна даражэе.

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 19 сакавіка даляр падаражэў на 0,79% — да 3,0184 рубля.

Еўра падаражэў на 0,48% — да 3,4628 рубля.

Расійскі рубель патаннеў на 1,1% — да 3,6056 рубля за 100 расійскіх рублёў.

Варта адзначыць, што даляр на расійскім міжбанкаўскім рынку ўпершыню з красавіка 2024 года перавысіў 87,44 рубля, паведамляе ТАСС. За дзень курс вырас на 4,25%. Для параўнання, тыдзень таму даляр каштаваў крыху больш за 79 рублёў.

Пры гэтым Цэнтрабанк Расіі ўстанавіў афіцыйны курс даляра на 19 сакавіка на ўзроўні 83,1259 рубля.

Апошнія навіны