20 гадоў таму пачалася «Плошча-2006»
- 19.03.2026, 15:58
Намётавы лягер узнік у цэнтры Мінска на наступны дзень пасля «выбараў».
19 сакавіка 2006 года ў Беларусі адбыліся трэція прэзідэнцкія «выбары». У гэты дзень у Мінску адбыўся мітынг, які пачаўся пасля закрыцця выбарчых участкаў, нагадвае тэлеграм-канал «Хартыя 97%».
Намётавы лягер узнік 20 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы сталіцы — на наступны дзень пасля галасавання. Пратэстоўцы не верылі ў праўдзівасць лічбаў, абвешчаных Цэнтрвыбаркамам, і патрабавалі адстаўкі Лукашэнкі.
Пратэст быў жорстка падаўлены ўладамі, але з таго часу плошчу многія пачалі называць імем Кастуся Каліноўскага.