BE RU EN

Коўл: Інструкцыі я атрымліваю толькі ад Трампа

  • 19.03.2026, 16:12

Астатнія, хто кажуць пра ўплыў на спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША, толькі раздзьмухваюць сваю значнасць.

Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл заявіў, што на яго парадак дня і графік сустрэч з Лукашэнкам уплывае выключна Дональд Трамп

Ён таксама дадаў, што яму вядома пра некаторых людзей па-за межамі Беларусі, якія, паводле яго слоў, «усімі спосабамі імкнуцца праз СМІ раздзьмуваць сваю значнасць» у кантэксце арганізацыі падобных сустрэч.

Пры гэтым спецпасланец запэўніў, што гэта не адбіваецца на яго працы: «На мяне гэта ніякага ўплыву не аказвае. Ніякіх інструкцый ні ад каго іншага, акрамя як ад прэзідэнта Трампа ў дадзеным выпадку, я не атрымліваю».

Зазначым, сёння, 19 сакавіка, Джон Коўл прыбыў у Мінск і сустрэўся з Лукашэнкам.

Апошнія навіны