Андрэева, Лойка і Пальчыс: на свабоду выйшлі 250 палітвязняў
- 19.03.2026, 17:33
(Абноўлена) Большасць з іх застанецца ў Беларусі.
Рэжым Лукашэнкі вызваліў палітвязняў пасля візіту ў краіну спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джона Коўла.
Вызвалена 250 палітвязняў, 15 з іх дэпартаваныя з Беларусі ў Літву.
Імёны вызваленых прыводзіць сайт праваабарончага цэнтра «Вясна»:
Кацярынa Андрэева, Кірыл Казей, Аляксандр Казлянка, Дзмітрый Кубараеў, Мікалай Кулешоў, Настасся Лойка, Сяргей Моўшук, Аляксей Мельнікаў, Эдуард Пальчыс, Кім Самусенка, Павел Шпетны, Валянцін Стэфановіч, Дзяніс Жалезка, Мікіта Залатароў.
Раней паведамлялася, што ўчора, 18 сакавіка, прынамсі з двух беларускіх калоній вывезлі некаторых палітвязняў. Паводле звестак праваабаронцаў, іх вывезлі з калоніі №15 у Магілёве і калоніі №1 у Наваполацку.