BE RU EN

Пасольства Румыніі аднаўляе выдачу шэнгенскіх віз беларусам

  • 19.03.2026, 17:17

Але не ўсім.

Пасольства Румыніі ў Мінску з 1 красавіка аднаўляе выдачу шэнгенскіх віз, аднак толькі для заяўнікаў, якія запісаліся загадзя. Пры гэтым новыя заяўкі кансульскі аддзел пакуль не прымае, паведамілі у дыпмісіі.

У пасольстве ўдакладнілі, што кансульскія паслугі будуць аказвацца выключна па папярэднім электронным запісе — паведамленні накіроўваюцца на e-mail у адказ на раней пададзеныя запыты. З-за вялікай колькасці зваротаў падача новых заяў праз анлайн-партал часова недаступная.

Нагадаем, што кансульскі аддзел пасольства Румыніі ў Беларусі прыпыніў выдачу віз з 1 лютага 2026 года.

Апошнія навіны